ФАСФАРЫ́ТНАЯ МУКА́,
фосфарнае ўгнаенне. Парашкападобнае рэчыва, не раствараецца ў вадзе. Мае 19—30% фосфарнага ангідрыду (P2O5) у выглядзе маладаступнага для раслін ортафасфату кальцыю [Ca3(PO4)2] з дамешкам карбанату і фтарыду кальцыю (CaCO3, CaF2). У кіслым асяроддзі фосфар Ф.м. пераходзіць у больш даступную раслінам форму — монагідрат гідрафасфату кальцыю Ca(H2PO4)2∙H2O. Атрымліваюць здрабненнем жаўлаковых, зярністых і некат. карставых фасфарытаў. Выкарыстоўваюць на кіслых падзолістых, шэрых лясных, балотных глебах, вышчалачаных чарназёмах, асабліва на суглінках і глінах пад лубін, гарох, азімыя збожжавыя і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)